Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, выступ адбудзецца падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Жывую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10.00. Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

На мерапрыемства запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру