У Чырванаградзе Львоўскай вобласці на сцяне аднаго з храмаў Украінскай грэка-каталіцкай царквы стварылі фрэску, дзе сімволіка нацысцкага і камуністычнага рэжымаў гарыць у пекле.

Тут і ніжэй фота: zaxid.net

Фрэску, якая паказвае Страшны суд, адкрылі на Вялікдзень.

Неўзабаве людзі звярнулі ўвагу, што на выяве ў храме святога Іясафата адзін з грэшнікаў вельмі нагадвае сучаснага расійскага прэзідэнта.

У сваю чаргу, настаяцель храма заявіў, што на самай справе гэта «зборны вобраз бюракрата і злачынца».

«Хтосьці бачыць, што гэта Пуцін, іншыя — што гэта бюракрат, які абакраў краіну і не бачыць Уваскрасенне нават у апошнія дні. А яшчэ там ёсць герб СССР і нямецкая свастыка. Там гараць тыя, хто быў прычынай слёз, забойства, крыві і смерці. Хто там, там ёсць па праве», — сказаў украінскім журналістам настаяцель царквы айцец Міхаіл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру