У Кобрынскай бальніцы 15 красавіка ад атручэння метылавым спіртам памёр 67-гадовы мужчына, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Мужчына трапіў у рэанімацыю 12 красавіка з дыягназам «вострае атручэнне метылавым спіртам». Паводле адной з версій, таксічная вадкасць у арганізм пенсіянера магла трапіць з шклоачышчальніка. Падчас агляду дома, у якім ён пражываў з жонкай, праваахоўнікі знайшлі каністру з рэшткамі вадкасці блакітнага колеру. Па факце гібелі мужчыны праводзіцца праверка.

Нагадаем, у Беларусі Пастановай Міністэрства аховы здароўя N122 ад 28 снежня 2006 г. «Аб зацвярджэнні гігіенічнага нарматыву» абмежаванае выкарыстанне метанолу ў шклоабмывальных вадкасцях. Усталяваны гігіенічны нарматыў яго ўтрымання складае ў канцэнтрацыі не больш за 0,05 аб'ёмнай долі.

Нягледзячы на абмежаванне, шклоабмывальнік з метылавым спіртам часам знаходзяць у Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру