Адна з найлепшых тэнісістак свету, амерыканка Серэна Уільямс абвясціла аб сваёй цяжарнасці.
Інфармацыяй пра будучае дзіця спартсменка падзялілася ў сацсетцы Snapchat, размясціўшы фатаграфію з подпісам «20 тыдняў».
Нагадаем, у канцы мінулага года Серэна Уільямс заручылася з заснавальнікам Reddit Алексісам Аганянам.
Нягледзячы на пропуск некалькіх турніраў, у канцы тыдня 35-гадовая амерыканка зноў стане першай ракеткай свету.





