Цяпер карыстальнікі, якія выходзяць з сеткі «УКантакце», адразу трапляюць у афлайн, а не захоўваюць статус «Online» на працягу 15 хвілін. Ва «УКантакце» пацвердзілі TJournal факт новаўвядзення.

Доўгі час прынцып працы статусу «Online» ва «Укантакце» быў неад'емным элементам субкультуры рунэту. Тыповай была сітуацыя, калі адзін карыстальнік пісаў у асабістыя паведамленні іншаму, які знаходзіўся анлайн, толькі каб праз 15 хвілін выявіць, што той ужо сышоў.

З іншага боку, у статусе заўсёды адлюстроўваўся дакладны час апошняга заходу карыстальніка ў сетку, і часам гэта служыла дакладным індыкатарам інтэрнэт-актыўнасці чалавека.

Як растлумачылі ва «УКантакце», у сацсетцы перапісалі сістэму такіх статусаў. Цяпер пры разлагіне статус «Быў у сетцы» паказвае дату апошняга наведвання без затрымкі — з дакладнасцю да секунд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру