Беларуская чыгунка прызначыла на Радаўніцу тры дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній эканомкласа.

У сувязі з павелічэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка прызначыла на 25 красавіка тры дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній эканомкласа: №642 Камунары — Мінск адпраўленнем з Камунар у 14.52 і прыбыццём у Мінск у 21.22, №654 Калінкавічы — Мінск адпраўленнем з Калінкавічаў ў 17.55 і прыбыццём у Мінск у 23.17,

№698 / 697 Брэст — Мінск. З Брэста цягнік №698 адправіцца ў 14.05 і прыбудзе ў Мінск у 18.27. З Мінска цягнік №697 адправіцца ў 19.37 і прыбудзе ў Брэст у 23.25.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?