Сумесныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017» могуць быць падрыхтоўкай да наступальнай аперацыі супраць Украіны, заявіў сёння сакратар Рады па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Аляксандр Турчынаў, якога цытуе 112.ua.

- Пры іх падрыхтоўцы да актыўнай фазы «Захад-2017», а яны павінны адбыцца ў верасні гэтага года, нельга выключаць правядзення расійскім бокам схаваных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да стратэгічнай наступальнай аперацыі. Ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што пасля актыўнай фазы вучэнняў расійскі вайсковы кантынгент можа застацца ў Беларусі, — заявіў Турчынаў.

Ваенныя вучэнні «Захад-2017» паміж Расіяй і Беларуссю пройдуць з 14 па 20 верасня. Яны стануць завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін у гэтым годзе. Гэта рэгулярныя вучэнні, якія праходзяць кожныя два гады па чарзе.

Шэраг экспертаў выказвалі засцярогі, падобныя з тымі, пра якія заявіў Турчынаў. Гэтыя ацэнкі пракаментавалі і Аляксандр Лукашэнка, і міністр абароны Андрэй Раўкоў. Абодва падкрэслілі, што ніякай пагрозы суверэнітэту вучэнні не нясуць, а перасоўванне расійскіх войскаў па беларускай тэрыторыі будзе цалкам кантралявацца беларускім бокам, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0