Zara атрымала шквал крытыкі ў свой адрас за няўдалы прынт, падобны да мема «жабяня Пепэ». 

Вось так выглядае спадніца…

…а так выглядае мем.

Жабяня Пепэ — вядомы мем, створаны мастаком Мэтам Фур'е. Першапачаткова карцінка не мела ніякага дачынення да прапаганды фашызму, аднак з-за перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа і руху «альтэрнатыўных правых» мем стаў асацыявацца са знакамі нацызму і нянавісці да габрэяў.

З-за скандалу ў ЗША людзі пачалі вінаваціць брэнд ва «ультраправых поглядах» і заклікаць не купляць рэчы ў гэтай краме.

«Сур'ёзна? Жабяня Пепе? Альтэрнатыўныя правыя? Вось хто вашыя мэтавыя кліенты? Я і мой кашалёк будзе рабіць пакупкі ў іншым месцы».

Як паведамляе The Huffington Post, Zara ужо выдаліла тавар з амерыканскай анлайн-крамы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру