Мэр італьянскага горада Лампедуза Джузепіна Нікаліні і няўрадавая арганізацыя SOS Mediterranee атрымаў Прэмію міру ЮНЕСКА за ўклад у выратаванне мігрантаў і бежанцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навін ААН.

У ЮНЕСКА адзначаюць бязмежную чалавечнасць Джузепіны Нікаліні і аддаюць належнае дзейнасці няўрадавай арганізацыі, якая толькі за 2016 год выратавала ад гібелі 11 тысяч бежанцаў і мігрантаў, якія перасякалі Міжземнае мора.

Журы заклікала міжнародную супольнасць прыняць меры для таго, каб Міжземнае мора, якое стагоддзямі звязвала краіны і народы, садзейнічаючы міжкультурнаму дыялогу, перастала быць месцам гібелі людзей.

Прэмія міру імя Фелікса Уфуэ-Буаньі заснавана ў 1989 годзе. Яе прысуджаюць асобным людзям, прыватным і дзяржаўным установам і арганізацыям за істотны ўнёсак у даследаванне, захаванне і падтрыманне міру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру