Акцэнтаванне гістарычных дэталей у абліччы сучаснага Мінска пасадзейнічае прыцягненню еўрапейскіх турыстаў. Такое меркаванне выказаў доктар гісторыі мастацтваў з Францыі Фаб'ен Бела на сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Ігарам Бузоўскім, перадае БЕЛТА.

Ігар Бузоўскі ў ходзе інфармавання аб змяненнях у Мінску, у Цэнтральным раёне агучыў Фаб'ену Бела ініцыятыву пілотнага праекта па аднаўленні ў колеры арнаменту слуцкіх паясоў на элементах ліхтарных слупоў, у прыватнасці каля ГУМа. «Для нас важна меркаванне экспертаў, у тым ліку ваша як доктара гісторыі мастацтваў: наколькі гэтыя арт-аб'екты будуць гарманічныя з архітэктурнага пункту гледжання», — растлумачыў кіраўнік адміністрацыі.

Фаб'ен Бела, прааналізаваўшы эскізы, адзначыў гарманічнасць і правільнасць рашэння. «Калі вы будзеце рабіць такія праекты, то іншаземцы ўбачаць, што вы ганарыцеся сваёй гісторыяй, уключаеце гістарычныя дэталі ў аблічча сучаснага горада. І гэта прываблівае еўрапейскіх турыстаў», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0