Аўстралія ўзмацняе жорсткасць міграцыйнага заканадаўства, ускладняючы працэдуру атрымання грамадзянства краіны. Цяпер кандыдаты будуць здаваць сур'ёзныя тэсты на веданне англійскай мовы і «аўстралійскіх каштоўнасцяў», паведамляе ВВС.

Getty

Пра ўвядзенне новых правіл абвясціў прэм'ер-міністр краіны Малкальм Тэрнбул.

Асобы, якія падаюць на грамадзянства, таксама абавязаныя будуць даць доказы свайго пастаяннага пражывання ў краіне на працягу чатырох гадоў — раней гэты тэрмін складаў адзін год.

Пра рашэнне стала вядома ўсяго праз два дні пасля таго, як Аўстралія абвясціла пра намер зрабіць больш жорсткімі правілы выдачы працоўных віз замежнікам.

Тэрнбул сказаў, што новаўвядзенні павінны прывесці да лепшай інтэграцыі мігрантаў у аўстралійскае грамадства. Тлумачачы, што такое «аўстралійскія каштоўнасці», кіраўнік кабінета міністраў нагадаў пра гендарную роўнасць і свабоду веравызнання.

«Павага да жанчын і дзяцей — асноўная каштоўнасць у Аўстраліі», — падкрэсліў Тэрнбул, дадаўшы, што хатні гвалт непрымальны.

Змены міграцыйнага заканадаўства:

  • Ускладнены тэст на веданне англійскай мовы, які ўключае праверку навыкаў чытання, вуснай мовы, успрымання на слых і пісьма;
  • Прадастаўленне сведчанняў інтэграцыі ў грамадства — гісторыі працоўнай занятасці, навучання або сяброўства ў мясцовых арганізацыях;
  • Пастаяннае пражыванне ў краіне на працягу чатырох гадоў;
  • Падаваць на грамадзянства можна толькі тройчы. Калі чалавек паспрабуе схітраваць або падмануць на экзамене, будзе лічыцца, што ён не здаў яго.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?