Практычны экзамен на правы для матацыклістаў значна ўскладняць ў Беларусі, паведаміў сёння начальнік УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк, піша БЕЛТА.
«Сёння прапрацоўваецца пытанне аб змене практычнага экзамена: ён будзе значна ўскладнены. У бліжэйшы час гэта адбудзецца», — паведаміў Карзюк. Па яго словах, абавязкова будуць уключаны горад, экстраннае тармажэнне.
На дадзены момант у краіне зарэгістравана каля 415 тысяч адзінак мотатранспарту. Прырост летась склаў каля 2 тысяч — усё гэта матацыклы катэгорыі А.
0
0
0
0
0
0