Брытанская паліцыя цяпер зможа страляць на паражэнне ў кіроўцаў, якія вырашылі выкарыстаць аўтамабіль для наезду на мірных грамадзян, заявіў адзін з вядучых экспертаў дзяржаўнай паліцыі па збройным паліцэйскім патруляванні, паведамляе ВВС.

Да гэтага брытанскім паліцыянтам было сказана не страляць па кіроўцах транспартных сродкаў, якія рухаюцца, з-за таго, што гэта магло стварыць дадатковыя цяжкасці, сказаў галоўны саветнік Сайман Чэстэрман.

Аднак пасля тэрактаў у Лондане, Ніцы і Берліне, у ходзе якіх нападнікі выкарыстоўвалі аўтамабіль для наезду на мінакоў, было вырашана змяніць гэта сакрэтнае правіла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?