Раніцай 17 красавіка паблізу дзіцячага лагера «Белыя росы», дзе цяпер месціцца ліцэй МУС, супрацоўнікі АБЭЗ Мінскага РУУС затрымалі 57-гадовую жыхарку Лагойска і 59-гадовую мінчанку, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Жанчыны працуюць поварам і пасудамыйкай згодна з дамовай, заключанай ліцэем МУС з УП «Камбінат школьнага харчавання Партызанскага раёна Мінска».

Пры аглядзе іх пакетаў аператыўнікі знайшлі выкрадзеныя прадукты харчавання: мясны фарш, сыр, смятану, сметанковае масла і раслінны алей, чай, маянэз і садавіну.

«Паступіла аператыўная інфармацыя аб тым, што навучэнцам ліцэя выдаюць харчовы пай ніжэй за патрэбную норму, — распавёў начальнік АБЭЗ Мінскага РУУС Георгій Кулікоўскі. — Мы не маглі ў гэта паверыць, бо ў ліцэі навучаюцца і сіроты, і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, і выхадцы з шматдзетных сем'яў. Красці ў іх ежу, па меншай меры, амаральна. Пакінуць інфармацыю без увагі мы не маглі. На жаль, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў звесткі пацвердзіліся, што і стала падставай для рэйду па выяўленні правапарушальнікаў».

Пасля затрымання падазраваныя далі прызнальныя паказанні і пакаяліся ў зробленым. У іх дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па ч. 1 арт. 10.5 КоАП Беларусі («Дробны крадзеж»). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле прадугледжвае штраф у памеры 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Выкрадзеныя прадукты вернутыя ў ліцэй.

«Таксама ў адрас працадаўцы жанчын будзе вынесенае прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў. Гэта, у сваю чаргу, паўплывае на рашэнне аб далейшым падаўжэнні або спыненні працоўных адносін», — адзначылі ў МУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру