Расійскі ваенны дарадца маёр Сяргей Бардоў загінуў у Сірыі пры нападзе баевікоў на ваенны гарнізон, паведамляе ria.ru са спасылкай на Міністэрства абароны РФ.

«Афіцэр, які займаўся падрыхтоўкай сірыйскіх падраздзяленняў, не дапусціў прарыву тэрарыстаў у жылы гарадок, узяўшы на сябе камандаванне сірыйскімі вайскоўцамі.

У ходзе бою афіцэр атрымаў смяротныя раненні. Камандаваннем маёр Сяргей Бардоў прадстаўлены да дзяржаўнай узнагароды, — пасмяротна», — гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны таксама абверглі паведамленне Reuters аб гібелі ў Сірыі двух расійскіх вайскоўцаў, назваўшы яго «чарговай дэзінфармацыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?