Афіцыйная газета працоўнай партыі КНДР «Надон Сінмун» прыгразіла ЗША магчымасцю нанясення «супермагутнага прэвентыўнага ўдару» на фоне слоў дзяржсакратара Рэкса Тылерсана аб тым, што ЗША шукаюць спосаб узмацніць ціск на КНДР, каб прымусіць яе згарнуць ядзерную праграму, паведамляе РБК.

«Калі мы зробім наш супермагутны прэвентыўны ўдар, ён цалкам і неадкладна знішчыць не толькі амерыканскія імперыялісцкія сілы, якія ўварваліся ў Паўднёвую Карэю, і навакольную тэрыторыю, але і мацерыковую частку ЗША, сцёршы яе ў попел», — прыводзіць Reuters вытрымку з матэрыялу газеты.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан у сераду, 19 красавіка, заявіў, што Штаты сярод спосабаў ціску на КНДР разглядаюць магчымасць вяртання краіны ў спіс фундатараў тэрарызму. Пры гэтым, па словах Тылерсана, разглядаюцца і іншыя меры, «з дапамогай якіх мы зможам прымусіць рэжым у Пхеньяне супрацоўнічаць з намі». КНДР знаходзілася ў спісе краін — спонсараў тэрарызму, складзеным Дзяржаўным дэпартаментам ЗША, з 1988 года па 2008 год.

Раней у Генштабе КНДР заявілі, што гатовыя нанесці прэвентыўны ўдар па ЗША і Паўднёвай Карэі ў выпадку правакацый з боку Вашынгтона. Магчымымі цэлямі ў Генштабе назвалі амерыканскія ваенныя базы ў Японіі, Паўднёвай Карэі і рэзідэнцыі прэзідэнта ў Сеуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?