Такое рашэнне вынес клерыкальны савет. Кандыдат у прэзідэнты адхілены ад удзелу ў майскіх прэзідэнцкіх выбарах. Такія звесткі распаўсюдзілі інфармагенцтвы са спасылкай на іранскае тэлебачанне.

Савет экспертаў, у які ўваходзяць прадстаўнікі духавенства і юрысты, складаецца з 88 членаў. Кожныя паўгода яны вырашаюць, ці варты цяперашні прэзідэнт займанай пасады. Усе нарады праходзяць пры зачыненых дзвярах. Таксама яны абнаўляюць спісы годных і магчымых кандыдатаў, здольных заняць гэты дзяржаўны пост у выпадку страты працаздольнасці дзейнага кіраўніка Ісламскай рэспублікі Іран альбо яго смерці. Тэрмін іх паўнамоцтваў складае 8 гадоў. Яны ж вырашаюць, хто з шырокага спісу магчымых кандыдатаў можа быць уключаны ў бюлетэнь для галасавання. У «доўгі» спіс кандыдатаў у гэтым годзе ўвайшлі 1,6 тыс. чалавек.

Такім чынам, разам з дзейным лідарам краіны Хасанам Рухані, за прэзідэнцкі пост будуць спаборнічаць яшчэ 6 кандыдатаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру