З наступнага навучальнага года ў рускамоўных школах Кыргызстана пачнуць весці ўрокі на кыргызскай. Інфармацыю пра гэта 24.kg пацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі і навукі краіны.
У ведамстве нагадалі, што прынятая Нацыянальная праграма развіцця дзяржаўнай мовы і ўдасканалення моўнай палітыкі на 2014—2020 гады.
Адной з асноўных мэтаў праграмы з'яўляецца фарміраванне новага шматмоўнага пакалення кыргызстанцаў, якія свабодна валодаюць роднай, дзяржаўнай, афіцыйнай, а таксама міжнародным мовамі.
У рамках рэалізацыі праграмы ў Мінадукацыі запушчаны праект па шматмоўнай адукацыі. Сёння Кыргызстан праходзіць ужо чацвёрты этап яго ўкаранення.





