У работу грамадскага транспарту Мінска 22—25 красавіка ўнесеныя змены, паведамляе БЕЛТА.

Так, па інфармацыі ГП «Мінскі метрапалітэн», 22 красавіка метро будзе працаваць па графіку суботняга дня, але з карэкціроўкай руху цягнікоў. З 7.00 да 9.00 інтэрвал паміж саставамі на абедзвюх лініях складзе 3 хвіліны, з 9.00 да 19.00 — 5-6 хвілін. Пасля 19.00 рух цягнікоў вернецца ў звычайны графік суботняга дня. 23, 24 і 25 красавіка цягнікі пойдуць па графіку нядзельнага дня. У выпадку магчымага павелічэння пасажырапатоку ў метрапалітэне прадугледжаны адпаведны рэзерв па абедзвюх лініях для аператыўнага падключэння да перавозак.

Як адзначылі ў ГП «Мінсктранс», у сувязі са змяненнем рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў горада 24 красавіка праца аўтобусных маршрутаў №№ 76э, 83э, 89э,114с, 125, 151э будзе адмененая; на аўтобусным маршруце №130 будзе арганізаваная праца 4 рухомых адзінак, на №134с — 5 адзінак, на №140 — 6 адзінак.

ГП «Мінсктранс» з 22 па 25 красавіка арганізуе працу часовых гарадскіх і прыгарадных аўтобусных маршрутаў да месцаў пахаванняў.

Так, 22—24 красавіка з 8.00 да 19.00 будуць курсіраваць аўтобусы №970Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі»;

№972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»;

№973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі»;

№975Э «ДС Чыжоўка — могілкі Міханавічы».

Таксама будзе павялічаная колькасць рухомага саставу на дзеючых гарадскіх аўтобусных маршрутах:

№68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»;

№94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі»;

№109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі».

25 красавіка з 7.00 да 19.00 арганізаваная праца аўтобусных маршрутаў

№968Э «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі»;

№970Э «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі»;

№971Э «ДС Захад-3 — могілкі Міханавічы»;

№972Э «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі»;

№973Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі»;

№974Э «Кульман — Паўночныя могілкі»;

№975Э «ДС Чыжоўка — Могілкі Міханавічы»;

№977 «1-я брама — 2-я брама» (для абслугоўвання Паўночных могілак);

№979Э «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі».

Таксама будзе павялічаная колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах №31 «ДС Уручча-2 — Калодзішчанскія могілкі» (з адначасовай адменай працы аўтобуснага маршруту №172Э); №94С «АС Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі».

З мэтай мінімізацыі часу праезду да месцаў адпраўлення гарадскіх аўтобусных маршрутаў, якія забяспечваюць транспартнае абслугоўванне месцаў пахавання, 25 красавіка з 7.00 да 18.00 запланаванае павелічэнне колькасці рухомага саставу на аўтобусных маршрутах №29, 59, 148С, 921, тралейбусных маршрутах №2, 22, 25, 41, 46, 92 і трамвайным маршруце №11; арганізацыя працы аўтобусных маршрутаў №3С «ДС Чыжоўка — Вакзал», 22Д «ДС Чыжоўка — ст. м. Аўтазаводская».

25 красавіка ў сувязі з закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Кульман рух аўтобуснага маршруту №19 «ДС Карастаянавай — Сляпянка» будзе арганізаваны па вул. Карастаянавай, вул. Арлоўскай, пл. Бангалор, вул. М. Багдановіча з выкананнем прыпыначнага пункта «Пл. Бангалор» па вул. М. Багдановіча ў абодвух напрамках.

Адпраўленне аўтобусаў па маршрутах №968Э, 970Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 977, 979Э будзе ажыццяўляцца аператыўна па меры напаўнення салонаў.

У сувязі з масавымі наведваннямі месцаў пахаванняў будзе арганізавана праца дадатковых прыгарадных аўтобусных маршрутаў з 22 па 25 красавіка №402Д «Захад-3 — Азярцо праз Новы двор, Заходнія могілкі»; 25 красавіка — №275Э «ДС «Уручча-2» — Каралёў стан», №337Д «Абласная бальніца — Бальшавік». Аплата праезду на маршруце №275Э — па прыгарадным экспрэсным тарыфе, на маршрутах №337Д, 402Д - па прыгарадным дадатковым тарыфе.

З-за пераносу рабочых дзён праца прыгарадных маршрутаў запланавана 22 красавіка — па графіку суботы; 23 красавіка — па графіку суботы; 24 красавіка — па графіку суботы; 25 красавіка — па графіку нядзелі.

У дзень рэспубліканскага суботніка, 22 красавіка, арганізуецца выкананне рэйсаў прыгараднага аўтобуснага маршруту №306 «ДС Уручча-2 — Калодзішчы» адпраўленнем ад ДС Уручча-2 у 5.39; праца прыгараднага аўтобуснага маршруту №429 «ДС Дружная — Атоліна» па графіку буднага дня; выкананне рэйсаў прыгараднага аўтобуснага маршруту №279У «Брылеўская — Атоліна» адпраўленнем ад Брылеўскай у 5.15, 6.08, 6.31.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0