Беларуская спявачка Жанэт апублікавала ў сацыяльных сетках дзіўнае сэлфі. Яна і яе дачка Лаўра сфатаграфаваліся на фоне расцяжкі «Данецкая народная рэспубліка».

«Сёння мы з коцікам запальвалі!!!» — напісала спявачка.

Што гэта было? З такім пытаннем «Наша Ніва» звязалася з Жанэт.

Спачатку спявачка не магла зразумець, пра якую расцяжку і які фотаздымак ідзе гаворка. «А! Учора мы выступалі ў Доме культуры Сеніцы для асацыяцыі шматдзетных бацькоў «Белая Русь». Ну і фатаграфаваліся каля вялікага люстэрка ў студыі. Нейкая стужка там вісела… — пасля ўзгадала яна. — Чырвонае нешта, сіняе… Нават не звярнула ўвагу!»

Жанэт запэўнівае, што не мела намеру падтрымліваць тэрарыстычнае ўтварэнне. «Кашмар які! Можа, лепш выдаліць гэты здымак?» — каментуе яна, даведаўшыся, што ўкраінскія ўлады пільна адсочваюць музыкантаў, якія парушаюць заканадаўства краіны. 

Урэшце рэшт, Жанэт скадравала выяву так, каб расцяжкі «ДНР» не было відаць.

Чытайце таксама: Дырэктарка Сеніцкага дома культуры, дзе вісіць сцяг «ДНР»: У нас і партрэт Пуціна вісіць, і што?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?