Падчас экамарафону ў Гомелі памёр адзін з яго ўдзельнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

65-гадовы ўдзельнік марафону Сямён Максачоў, жыхар Гомеля, памёр падчас забегу на дыстанцыю 6,3 км. Вядома, што мужчыну стала дрэнна пасля таго, як ён прабег за 1 км. Лекарам хуткай дапамогі, якія дзяжурылі на мерапрыемстве, выратаваць яго не ўдалося. Магчымай прычынай гібелі называюць сардэчны прыступ.

У прэс-службе БФЛА падкрэслілі, што мужчына меў даведку-допуск да ўдзелу ў марафоне. «Да ўдзелу ў забегу дапускаліся толькі асобы, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў да заняткаў спортам. А ўдзельнікі забегу на дыстанцыю 42 км павінны былі прайсці адпаведную падрыхтоўку», — удакладнілі арганізатары.

Вядома, што на карпаратыўны забег на 6,3 км вакол гістарычнага цэнтра Гомеля зарэгістраваліся больш за тры тысячы чалавек. У ім былі прадстаўленыя ўсе раёны, ВНУ і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы, школы і прадпрыемствы Гомельскай вобласці.

Сямён Максачоў бег на экамарафоне за аграрна-тэхнічны ліцэй, у якім выкладае фізічную культуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?