На Эверэсце чакаюцца заторы з-за наплыву альпіністаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

mtnprofessionals.com

З сярэдзіны мая да падножжа горы маюць намер прыбыць больш за 400 замежных альпіністаў. Улічваючы тое, што іх суправаджаюць праваднікі і насільшчыкі, колькасць якіх яшчэ больш, на Эверэсце могуць адначасова знаходзіцца звыш за 1 тысячу чалавек. Гэта прывядзе да запаволення руху і пастаянных прыпыненняў. Акрамя таго, варта ўлічваць, што ў альпіністаў, якія спускаюцца, кісларод на зыходзе, таму гаворка ідзе пра захаванне жыцця, што ў выпадку затрымак яшчэ больш ускладняе становішча.

Такая сітуацыя выкліканая разбуральным землетрасеннем 2015 года, пасля якога ўрад Непала ўвёў закон, які дазваляе выкарыстоўваць выдадзеныя дазволы на ўзыходжанне на працягу трох гадоў. У выніку прыбываюць альпіністы, якія адклалі свае планы перш з-за катаклізму, а таксама вырашылі скарыць вяршыню свету ўпершыню.

Мясцовыя ратавальнікі знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0