У мінскім ГЦ «Замак» адкрылася фірмовая крама абутку і вопраткі New Balance. Нягледзячы на тое, што ўрачыстае адкрыццё адбудзецца толькі 29 красавіка, набыць рэчы можна ўжо цяпер.

Крама знаходзіцца на першым паверсе гандлёвага цэнтра.

Крама знаходзіцца на першым паверсе гандлёвага цэнтра.

Гэта афіцыйны прадстаўнік у Беларусі. Але на сайце New Balance можна знайсці дыстрыб'ютараў, якія таксама прадаюць арыгінальныя рэчы.

У краме ёсць як класічныя мадэлі…

У краме ёсць як класічныя мадэлі…

так і новыя.

так і новыя.

Красоўкі каштуюць ад 200 рублёў і даражэй. На мадэлі, зробленыя ў Брытаніі, выстаўленыя цэны ад 300 рублёў.

Трэба адзначыць, што ў іншых крамах, якія прадаюць арыгінальныя New Balance, некаторыя мадэлі можна набыць танней, як за 200 рублёў. Напрыклад мадэль 373 у адной з мінскіх крамаў прадаецца за 167 рублёў, 574 мадэль — за 185-195 рублёў.

Што тычыцца мадэляў, зробленых у Брытаніі, то ў новай краме цэны на іх ніжэйшыя, чым у іншых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?