Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка запрасіў Аляксандра Лукашэнку здзейсніць летам афіцыйны візіт ва Украіну. Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў сёння журналістам па выніках перамоў з беларускім лідарам, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў Парашэнкі, цяпер беларускаму і ўкраінскаму бакам трэба будзе распрацаваць парадак дня і падрыхтаваць неабходныя дакументы, падпісанне якіх будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

У сваю чаргу кіраўнік Беларусі расказаў, што ў час перамоў дасягнутая дамоўленасць актывізаваць работу міжурадавай камісіі. «Тут давядзецца вельмі шмат папрацаваць спецыялістам і экспертам, таму што летам мы маем намер у Кіеве правесці чарговую сустрэчу, на якой прымем рашэнне па тых пытаннях, па якіх намечаны планы», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0