У апошняга ў свеце белага насарога, якога клічуць Судан, з'явіўся профіль у сэрвісе знаёмстваў Tinder, паведамляюць інфармагенцтвы.

У апісанні гэтага незвычайнага профілю маецца подпіс: «Лёс майго віду залежыць толькі ад мяне».

Судан жыве ў адным з запаведнікаў Кеніі. У яго профілі напісана, што ён любіць траву і валяцца ў гразі. Таксама там апісаныя і знешнія даныя апошняга ў свеце самца гэтага віду: яго рост складае 180 см, а вага — каля 2 тон.

Дадзены від практычна знік з-за незаконнай дзейнасці браканьераў. Цяпер у свеце ёсць толькі тры прадстаўнікі: Судан і яшчэ дзве самкі. Аднак з-за старасці самец не можа перамагчы самку ў баі, а без гэтага яна адмовіцца з ім спарвацца.

Профіль у Tinder быў створаны для таго, каб сабраць грашовыя сродкі, якія пойдуць на ажыццяўленне штучнага апладнення. Гэта дапамагло б выратаваць выміраючы від паўночных белых насарогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0