Новае радовішча нафты выявілі ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, паведамляе Tut.by са спасылкай на Міністэрства прыроды. Паводле папярэдніх дадзеных, геалагічныя запасы новага радовішча складуць ад 350 да 800 тысяч тон.

«У ходзе выканання дзяржаўнай праграмы «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў» на 2016—2020 гады дзяржаўным прадпрыемствам «НПЦ па геалогіі» на Усходне-Дабрагашчанскай плошчы (Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) выяўленая новае радовішча нафты», — паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Спецыялісты лічаць, што запасы на выяўленым радовішчы складуць ад 350 да 800 тысяч тон. Больш дакладную ацэнку спецыялісты дадуць пасля завяршэння выпрабаванняў.

Летась было адкрытае яшчэ адно радовішча. Яно знаходзіцца ў межах прамежкавага блока рэгіянальнага Рэчыцка-Вішанскага разлому Прыпяцкага прагіну і атрымала назву Угольскае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0