У Македоніі пратэстоўцы праніклі ў будынак парламента. Гэта адбылося пасля таго, як кааліцыя, якую ўзначальваюць сацыял-дэмакраты, абрала спікерам парламента Алі Ахмеці, этнічнага албанца, лідара Дэмакратычнага саюза за інтэграцыю, які прадстаўляе інтарэсы албанцаў ў Рэспубліцы Македонія. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на мясцовае агенцтва MINA.

Па інфармацыі агенцтва, пратэстоўцы лічаць, што дэпутаты руху СДСМ (Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі) спрабуюць незаконна абраць новага кіраўніка парламента. Напружанасць узрасла пасля таго, як парламентарыі СДСМ атачылі цяперашняга спікера парламента Трайка Веляноскі, спрабуючы сілай вывесці яго з залы.

На відэа, якое апублікавала агенцтва, натоўп пратэстуючых, прарываючыся ў будынак, спявае гімн краіны і заклікае да новых выбараў у парламенце.

Агенцтва паведамляе, што людзі, якія прарваліся ў залу, напалі на дэпутатаў СДСМ. Кіраўнік македонскай апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Зоран Заеў атрымаў траўму.

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Македоніі ў снежні 2016, перамагла партыя былога прэм'ер-міністра краіны Ніколы Груеўскага. Яго партыя ДПМНЕ (Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства) набрала 38,1% галасоў. Асноўны супернік — партыя «Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі» набрала тады 36,7% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?