Reuters.com

Reuters.com

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны атрымала копію звароту праваахоўных органаў РФ у Генеральны сакратарыят Інтэрпала ў Ліёне з запытам пра абвяшчэнне ў вышук экс-прэм'ера Арсенія Яцанюка ў міжнародны вышук з мэтай арышту і яго далейшай экстрадыцыі ў РФ. Гэты запыт не з'яўляецца афіцыйным абвяшчэннем Інтэрпала А.Яцанюка ў міжнародны вышук.

Запыт сфарміраваны паводле ордара на арышт Яцанюка, нібыта выдадзеным гарадскім судом Есентукоў Стаўрапольскага края ад 3 сакавіка 2017 г. Расійскія следчыя падазраюць Яцанюка ў тым, што нібыта ён, агнём з аўтамата Калашнікава, забіў 30 і параніў 13 расійскіх вайскоўцаў падчас баявых дзеянняў у Грозным. Яцанюк нібы быў «членам ўзброенай банды «Мрыя» і разам з ёй «удзельнічаў у нападах на расійскіх вайскоўцаў на вайсковыя падраздзяленні Расіі на тэрыторыі «Прэзідэнцкага палаца», плошчы «Мінутка», і чыгуначнай станцыі «Грозны» з 31 снежня 1994 па 2 студзеня 1995 года.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў звярнуўся з афіцыйным лістом да Генеральнага сакратара Інтэрпала Юргена Штока. Авакаў запэўніў Штока, што Яцанюк ніколі не бываў у Чачні, не ўдзельнічаў ні ў якіх узброеных канфліктах, у названы расійскімі сьледчымі перыяд пражываў, вучыўся і працаваў па месцы свайго нараджэння на тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?