Скончаная рэканструкцыя чыгуначнага пункта Курасоўшчына ў Мінску. Тут пабудавалі падземны пераход з пад'ёмнікамі для інвалідаў, усталявалі тэрміналы для куплі квіткоў, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі.

На станцыі з'явіўся новы касавы павільён, а таксама тэрмінал, з дапамогай якога можна купіць квіток на цягнікі па Беларусі, краінах СНД і Балтыі (па карце і за наяўныя).

Акрамя таго, рэканструявалі пасадачныя платформы і кантактную сетку, а саму станцыю добраўпарадкавалі. І агарадзілі тэрыторыю на ўчастку ад станцыі Мінск-Сартавальны да МКАД — для бяспекі грамадзян.

Хутка на Курасоўшчыне ўсталююць тэрміналы для куплі квіткоў на гарадскія і рэгіянальныя лініі эканомкласа па банкаўскай карце.

Станцыя Курасоўшчына звязвае два сталічныя мікрараёны, тут спыняюцца 40 цягнікоў рэгіянальных ліній. Летась з Курасоўшчыны адправіліся больш за паўмільёна пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0