Аказалася, што найбольш карыснымі для чалавека з'яўляюцца: яблыкі, морква і грэцкія арэхі. Менавіта гэтыя прадукты ўтрымліваюць вялікую колькасць важных вітамінаў і антыаксідантаў, што дазваляе палепшыць працу стрававання і галаўнога мозгу.

Лідарамі ў дыетолагаў сталі яблыкі. У іх утрымліваецца цэлы шэраг вітамінаў: В, А, С, К, Н, Е, Р і РР, а таксама мікраэлементаў, такіх як фосфар, жалеза, магній, медзь, кальцый, цынк і калій.

Морква, якая багатая вітамінам А, дапаможа палепшыць працу стрававання і кішэчніка. Таксама вядомая карысць морквы для зроку чалавека.

А вось ужыванне грэцкага арэха дапаможа трымаць пад кантролем узровень халестэрыну і артэрыяльны ціск. Вітаміны і мікраэлементы ў гэтых арэхах дабратворна ўплываюць на крывяносную сістэму галаўнога мозгу.

Стоячы ці седзячы? Як лепш для мужчынскага здароўя мачыцца — тлумачыць уролаг 

Недахоп вітаміну B12 — скрытая прычына шмат якіх хвароб

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
22.12.1979 / 16:08
Згодны з амерыканскімі дыетоллягамі амаль цалкам. Пра капусту забыліся, памойму
2
Каментатар / Адказаць
29.05.2010 / 16:46
Жыць будзем.
Нават грэцкія арэхі ў Беларусі можна свае вырасьціць.
8
Каментатар / Адказаць
12.12.1985 / 07:24
Ня ведаю як там у вас, а ў маёй краме ў Рывердэйле ў Бронксу гэтыя тры прадукты водзяцца круглы год. Але ўжываю іх не кожны дзень. Затое кожную раніцу натощак, праз некалькі хвілін як прачнуся, раблю сабе наступны напой: выжымаю ў стакан невялічкі лімон, дадаю туды чайную лыжку мёду, заліваю гэта ўсё чыстай вадой (купленай) комнатнай тэмпературы, размешваю той лыжкай і п'ю. Паспрабуйце. Толькі кожны дзень і перад тым, як чытаць Нашу Ніву. Тады той напой будзе для вас пальзіцельней.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру