4 мая ў Galleria Minsk пачаў працу інтэрактыўны музей марозіва «Белы полюс». 10 тон прысмакаў, гай з эскімо ў чалавечы рост, міні-фабрыка па вытворчасці марожанага і яшчэ больш за паўсотні экспанатаў, а таксама марозіва ў падарунак чакае ўсіх наведвальнікаў музея.
Усе наведвальнікі музея змогуць пабываць у копіі кафэ-марозіва, якое было адкрыта ў Парыжы ў 1860 годзе, паглядзець, як выглядаў самы вялікі пламбір у свеце, апынуцца на фабрыцы, дзе робяць аднайменнае марозіва «Белы полюс», і, вядома, шмат дэгуставаць.
Усе шыльды з гістарычнымі даведкамі напісаныя на беларускай і рускай мовах.
Экскурсія вялася на роднай мове.
Музей «Белы полюс» будзе працаваць на працягу трох месяцаў — з 5 мая па 31 ліпеня. Кошт квітка — 5 рублёў для дарослых і 3 рублі для дзяцей. У гэты кошт таксама ўваходзіць марозіва, якое ўсе наведвальнікі будуць атрымліваць на ўваходзе. Па словах арганізатараў, музей стане месцам не толькі для экскурсій, але яшчэ і для майстар-класаў, адукацыйных лекцый і вечарынак.
На прэзентацыі прысутнічала спявачка Вольга Сацюк.
Пакой для сэлфі і лукаў.
Адрас: пр. Пераможцаў, 9, ГРЦ Galleria Minsk, 6 паверх.
Час працы: штодня з 10.00 да 22.00.





