Часова закрыты пешаходны пераход паміж станцыямі «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», паведамілі TUT.BY ў мінскім метрапалітэне. Прычына — смерць мужчыны, якому рэзка стала дрэнна.
Прыкладна ў 12.27 мужчыну стала дрэнна ў пераходзе. Амаль гадзіну медыкі змагаліся за яго жыццё, але безвынікова. Пра гэта TUT.BY распавёў прэс-сакратар сталічнай падземкі Андрэй Кузьмін:
— Будзе праца групы супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Просім пасажыраў карыстацца пераходам праз агульны вестыбюль станцый.
Загінуламу было 80 гадоў, гэта мінчук. Дакладную прычыну смерці высветляць эксперты.





