У Гродне ў судзе Ленінскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 17-гадовага жыхара Століна, які абвінавачваўся ў тым, што за некалькі месяцаў скраў праз сацыяльную сетку «Укантакце» каля 150 мільёнаў недамінаваных рублёў.

Хлопец прызнаны вінаватым у несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, учыненым з карыслівай зацікаўленасці, а таксама ў камп'ютарным сабатажы і крадзяжы маёмасці шляхам ўвядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі і замаху на гэта злачынства.

— Маладому чалавеку прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады без штрафу, без канфіскацыі маёмасці, без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У адпаведнасці з ч. 1, ч. 2 арт. 77 КК Рэспублікі Беларусь прыменена адтэрміноўка выканання пакарання тэрмінам на 3 гады, — паведаміў начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Гродзенскага абласнога суда Павел Варэйка.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Нагадаем, хлопец купляў на спецыяльных сайтах паролі ад узламаных акаўнтаў у сацыяльных сетках. Увёўшы лагін і пароль, Яўген рассылаў ад чужога імя просьбы «дапамагчы з грашыма». Па справе праходзіць каля 200 пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?