У інтэрнэце з'явілася фота дзіўнай будкі на вуліцы Асаналіева ў Мінску:
Фота Дзяніса Блішча.
Паспрабуйце адгадаць, для чаго будзе выкарыстоўвацца гэта будка. Праз тры гадзіны тут з'явіцца адказ на пытанне. І так, гэта не новы шапік «Белсаюздрука».
* * *
Многія нашы чытачы напісалі слушны адказ — гэта насамрэч станцыі сілкавання электробусаў. Грамадскі транспарт будзе даязжаць да канечнага прыпынку, хуценька падзараджацца і зноў ехаць у рэйс.





