Фота: Брэсцкі панчошны камбінат
Чарговы выпуск сувенірнай прадукцыі атрымаў назву «Беларускiя шкарпэткi». Прадпрыемства прадставіла лімітаваную серыю светлых мужчынскіх і жаночых шкарпэтак з беларускім прынтам.
Наклад новай серыі — 3 тысячы бляшанак са шкарпэткамі для мужчын (25 і 27 памер) і столькі ж — для жанчын (23 і 25 памер).
Чакаецца, што новая прадукцыя паступіць у фірмовыя крамы прадпрыемствы праз тыдзень, паведаміў TUT.BY дырэктар ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат» Сяргей Жаўняровіч.
Раней прадпрыемства выпускала серыі шкарпэтак да 8 Сакавіка, 23 лютага, 1 красавіка і 9 Мая.