У Расіі напярэдадні 9 Мая абвясцілі новыя, больш жорсткія правілы нашэння георгіеўскай стужкі. З новымі правіламі выступіў усерасійскі грамадскі рух «Валанцёры Перамогі», піша газета «Ізвестія».
Паводле новых правілаў, стужку можна прымацаваць толькі на лацкане пінжака. Не дазваляецца прымацоўваць яе на антэну аўтамабіля і на сумку, як гэта было можна раней. Па-ранейшаму забаронена павязваць стужку на галаве, ніжэй пояса.





