Па словах мужчыны, інцыдэнт адбыўся днём 4 мая на паркоўцы гіпермаркета «Алмі». Пасля таго, як кіроўца BMW заняў парковачнае месца, на якое прэтэндаваў Уладзімір, пачалася сварка.
Потым кіроўца BMW выйшаў з аўтамабіля, дастаў балонны ключ і некалькі разоў ударыў па лабавым шкле і крыкнуў: «Каціся ў сваю Маскву».
«Я ў шоку ад таго, што адбываецца. Родам з Гродна, цяпер жыву ў Маскве і машына на расійскіх нумарах, а адчуванне, што невядома куды трапіў. Прыехаў у родны горад! — эмацыйна распавядае Уладзімір. — На стаянцы было шмат сведак, я спадзяюся, што хто-небудзь дапаможа знайсці ўладальніка BMW».
Пасля інцыдэнту кіроўца BMW хутка з'ехаў. Уладзімір просіць адгукнуцца сведкаў здарэння.





