AccorHotels Arena у Парыжы.

AccorHotels Arena у Парыжы.

Федэрацыя хакея Беларусі атрымала афіцыйны ліст, у якім выказваюцца словы шкадавання ў сувязі з інцыдэнтам. Кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазэль наведаў сёння трэніроўку зборнай Беларусі ў AccorHotels Arena у Парыжы і выказаў словы шкадавання з нагоды вобшуку беларускай каманды, адзначыўшы, што разбіральніцтва з боку Міжнароднай федэрацыі хакея ўжо вядзецца. Таксама Рэнэ Фазэль пажадаў поспеху зборнай Беларусі.

Як паведамлялася, 3 мая ў сталіцы Францыі на чыгуначным вакзале беларуская каманда падверглася пільнаму вобшуку з боку паліцыі. Надгляд доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго зборная Беларусі прайшла да сябе ў гатэль.

Зборная Беларусі стартуе на сусветным форуме 5 мая сустрэчай у групе В супраць Фінляндыі (17.15). Далей беларуская каманда згуляе 6 мая з Чэхіяй (17.15), 8 мая — з Канадай (17.15), 10 мая — са Швейцарыяй (17.15), 12 мая — з Францыяй (21.15), 13 мая сустрэнецца са Славеніяй (17.15), а завершыць выступленне ў групавой стадыі 16 мая з Нарвегіяй (13.15). Група А (Швецыя, Расія, ЗША, Германія, Латвія, Данія, Славакія, Італія) згуляе ў Кёльне. Чатыры лепшыя каманды з кожнай групы выйдуць у чвэрцьфінал сусветнага форуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0