Аляксей Навальны пасля нападу.
Па факце нападу на апазіцыянера Аляксея Навальнага, падчас якога яго аблілі зялёнкай, распачата крымінальная справа. Гэта адбылося праз два дні пасля нападу, 29 красавіка, піша у чацвер, 4 мая, газета «Ведомості» са спасылкай на крыніцы ў органах улады і следчых органах.
Інфармацыю пра пачатак расследавання па артыкуле КК РФ пра пабоі, пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік пракуратуры Масквы Алена Росохіна.
«Нам здаецца, што кваліфікацыя па артыкуле «збіццё» памылковая, таму, я думаю, што ў далейшым павінны ўсё ж такі справу перакваліфікаваць на артыкул «хуліганства, здзейсненае групай асоб», — заявіў адвакат апазыцыянера Іван Жданаў.
27 красавіка ў выніку нападу расійскі апазіцыянер атрымаў хімічны апёк правага вока, якое страціла каля 85% зроку. Дактары раяць яму прайсці лячэнне за мяжой. Сёння яму дазволілі атрымаць замежны пашпарт.
Інтэрнаўты змаглі апазнаць двух мужчын, якія ўдзельнічалі ў нападзе. Адметна, што пракрамлёўскі тэлеканал РэнТВ аператыўна апублікаваў відэа інцыдэнту, але замазаў твары… нападнікаў!





