На 25—27 мая запланаваны ўдзел Дональда Трампа ў самітах НАТА і G7. Акрамя таго, у ходзе першай замежнай паездкі ў якасці прэзідэнта Трамп сустрэнецца з Папам, наведае Ізраіль і Саудаўскую Аравію.
Пра гэта паведамілі у чацвер, 4 мая інтэрнэт-партал Politico, агенцтва Reuters і некалькі амерыканскіх тэлеканалаў, піша Deutsche Welle.
Белы дом пакуль не пацвердзіў гэтую інфармацыю. Да гэтага часу афіцыйна паведамлялася толькі, што Трамп возьме ўдзел у саміце НАТА ў Брусэлі 25 мая і ў сустрэчы G7 на Сіцыліі 26 і 27 мая. Па звестках крыніцы Reuters ў амерыканскай адміністрацыі, аўдыенцыя ў Папы Францыска прызначана на 24 мая.
Паводле паведамленняў СМІ, першы прыпынак у ходзе сваёй замежнай паездкі Трамп павінен зрабіць у Ізраілі.





