Беларусы ў красавіку знізілі куплю наяўнай валюты на 12,9% - да мінімальнага ўзроўню з ліпеня мінулага года, 312 млн даляраў, аб'ём продажу валюты таксама знізіўся — на 5,2% у параўнанні з мінулым месяцам — да 570,7 млн даляраў наяўнымі. Пры гэтым ужо пятнаццаць месяцаў насельніцтва застаецца чыстым прадаўцом наяўнай валюты, паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі.

За ўвесь мінулы год беларусы прадалі наяўнымі на чыстай аснове 2,441 млрд даляраў у эквіваленце, паспрыяўшы прыкметнаму павелічэнню золатавалютных рэзерваў.

Аб'ём чыстага продажу наяўнай валюты ў красавіку апынуўся максімальным з верасня мінулага года, склаўшы 258,7 млн даляраў. У параўнанні з сакавіком прырост склаў 6,2%.

За чатыры месяцы 2017 года беларусы купілі наяўнымі 1,322 млрд даляраў, прадалі - 2,180 млрд даляраў. Чысты продаж склаў 858 млн даляраў. З улікам куплі-продажу безнаяўнай валюты чысты продаж склаў 716 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?