Фота straitstimes.com
За лідарку «Нацыянальнага фронту» Марыну Лё Пэн прагаласавалі толькі 34 адсоткі французаў.
Паведамляецца, што пасля абвяшчэння вынікаў Лё Пэн стэлефанавалася з Макронам і ў «ветлівай» гутарцы прызнала паразу.
Эманюэль Макрон атрымлівае перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі. Першыя падлікі паказваюць, што за Макрона прагаласавалі каля 66% тых, хто прыйшоў на ўчасткі.