Каля расійскага ўзбярэжжа Чорнага мора пачалося будаўніцтва газаправода «Турэцкі паток». Праект плануюць завяршыць да канца 2019 года.
Даўжыня марскога ўчастка «Турэцкага патоку» складзе каля 900 км, максімальная глыбіня кладкі труб - 2200 м.
Першая нітка газаправода прызначана для турэцкага рынку, другая - для краін Паўднёвай Еўропы. Магутнасць кожнай ніткі - 15,75 млрд куб. м газу ў год.
Планы будаўніцтва газаправода былі абвешчаныя яшчэ ў 2014 годзе, аднак рэалізацыя праекта была адкладзеная, пасля таго як у лістападзе 2015 турэцкія ВПС збілі расійскі Су-24 на мяжы з Сірыяй.