«Самы сакрэтны самалёт ВПС ЗША» X-37B паспяхова прызямліўся на мысе Канаверал у штаце Фларыда (ЗША), паведамляюць інфармагенцтвы. Беспілотны паветраны разведчык правёў у космасе амаль два гады.

X-37B Orbital Test Vehicle-4 (так выглядае поўнае найменне самалёта) сышоў з займанай арбіты і паспяхова прызямліўся ў Фларыдзе, правёўшы ў космасе больш за 700 дзён. Гэта ўжо чацвёрты палёт сакрэтнага паветранага судна. Першыя тэсты выведніка былі праведзены яшчэ ў 1999 годзе. Пра мэты місіі і паспяховасці яе выканання ў ВПС ЗША не паведамляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0