Халоднае няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі 9 мая, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег).

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд. Вецер будзе паўночны 4-9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па поўначы да плюс 6 градусаў па поўдні краіны. Днём прагназуецца 2-8 цяпла, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей - плюс 9-11 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0