Абраны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас выступу перад прыхільнікамі перад Луўрам увечары ў нядзелю, 7 мая, заявіў, што збіраецца абараніць супольную будучыню Францыі і Еўропы, Таксама ён паабяцаў змагацца з няроўнасцю і дамагчыся таго, што ўся нацыя аб'яднаецца і будзе абаронена ад пагроз.

У прамове ён таксама папрасіў прыхільнікаў ня асвістваць Марын Ле Пен, што прайграла Макрону ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, і адзначыў, што ў бліжэйшыя пяць гадоў паспрабуе дабіцца таго, каб людзі перасталі падтрымліваць радыкальныя палітычныя сілы.

«Сёння перад намі аб'яднаны народ Францыі. Увесь свет сочыць за намі, Еўропа і ўвесь свет. Я буду служыць вам з любоўю», - заявіў Макрон ў канцы прамовы.

Паводле звестак падліку практычна ўсіх пададзеных на выбарах прэзідэнта Францыі галасоў, Эмануэль Макрон атрымаў падтрымку 66,06 працэнта выбаршчыкаў. Экзіт-полы прадказвалі перамогу Макрона з 65 адсоткамі.

39-гадовы Макрон — самы малады прэзідэнт у гісторыі Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?