7 мая ў Віцебску ў раёне плошчы Леніна адбылося лабавое сутыкненне «Audi 80» і «BMW 523», пяць чалавек даставілі ў бальніцу.

ДТЗ адбылося а 21:10, калі 19-гадовы віцяблянін на «Audi 80» па вуліцы Леніна з боку вуліцы Гараўца павярнуў на вуліцу Урыцкага і сутыкнуўся з сустрэчнай «BMW 523», якой кіраваў 24-гадовы вадзіцель.

У выніку лабавога сутыкнення кіроўца і тры пасажыры BMW, а таксама два пасажыры Audi, у тым ліку — 7-гадовая дзяўчынка, для ацэнкі фізічнага стану былі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама ў сацыяльнай сетцы Укантакце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0