Брытанская актрыса Эма Уотсан атрымала ўзнагароду MTV Movie and TV Awards за ролю ў фільме «Прыгажуня і пачвара». У барацьбе за прэмію ўпершыню ў гісторыі цырымоніі ўзнагарод MTV бралі ўдзел і мужчыны, і жанчыны.

Акрамя Уотсан, на ўзнагароду прэтэндавалі Х'ю Джэкман, Джэймс Макэвой, Дэніэл Калуя, Хайле Стэйнфелд і іншыя. Прэмію за найлепшую ролю ў тэлепраекце атрымала Мілі Бобі Браўн за працу ў серыяле «Вельмі дзіўныя справы». Прэмію ў традыцыйнай для MTV катэгорыі «Найлепшы пацалунак» атрымала сцэна з фільма «Месяцовае святло» з удзелам акцёраў Эштана Сандэрса і Джарэлла Джерома.

Найлепшай карцінай года прызнаны фільм «Прыгажуня і пачвара», а серыялам - «Вельмі дзіўныя справы».

У 2017 годзе прэмія MTV за дасягненні ў кінематографе ўпершыню адмовілася ад уручэння асобных узнагарод за найлепшую мужчынскую і жаночую ролі. Замест гэтага на цырымоніі узнагарод з'явіліся дзве катэгорыі - за найлепшую акцёрскую працу ў кіно і на тэлебачанні.

Большасць найбуйнейшых кінапрэмій цяпер прадугледжваюць асобныя ўзнагароды лепшага акцёру і лепшай актрысе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?