Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Эмануэля Макрона і выказаў надзею на разьвіцьцё беларуска-францускіх сувязяў.

Віншаваньне Лукашэнкі са спасылкай на ягоную прэсавую службу цытуе агенцтва БелТА:

«Карыстаюся выпадкам, каб выказаць зацікаўленасьць у пашырэньні беларуска-францускіх сувязяў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, разьвіцьці канструктыўнага ўзаемадзеяньня паміж нашымі дзяржавамі ў міжнародных арганізацыях».

Паводле БелТА, Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на падтрымку ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Францыяй дзеля росквіту і дабрабыту народаў дзьвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0