Самаробны малакаліберны пісталет дома ў жыхара станцыі Мажэеўка Аршанскага раёна знайшла міліцыя. Таксама ў яго знайшлі 9 патронаў.

Пісталет арыгінальнай канструкцыі зроблены з сука дрэва, да якога скотчам прыкручаныя патроннік і ствол з металічнай трубкі. Як высветліла экспертыза, зброя мае ствол без нарэзаў калібра 5,6 мм і прыдатная для стральбы адзінкавымі стрэламі.

Сем з дзевяці патронаў таксама самаробныя, вырабленыя з выкарыстаннем заводскіх гільзаў і капсуляў. Некаторыя з іх прыдатныя для стральбы і з'яўляюцца боепрыпасамі да гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы 16 калібра, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Яшчэ два патроны, як высветлілі эксперты, з'яўляюцца 5,6 × 15,6 мм малакалібернымі патронамі кальцавога ўзгарання завадской вытворчасці і прызначаны для стральбы па мішэнях падчас трэніровак і спаборніцтваў па стралковым спорце і біятлоне.

На падставе заключэння балістычнай экспертызы Аршанскім МОСК была ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру